Аддзел па выкарыстанні нерухомай маёмасці
Асноўнымі задачамі аддзела з’яўляюцца:
Здача ў арэнду нежылых памяшканняў, перададзеных прадпрыемству ў гаспадарчае вядзенне: афармленне дакументаў для разгляду на камісіі Мінгарвыканкама па ўпарадкаванні выкарыстання будынкаў, збудаванняў і нежылых памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці; заключэнне дагавораў арэнды, здача і прыёмка памяшканняў па актах прыёму-перадачы; ажыццяўленне кантролю за мэтавым выкарыстаннем памяшканняў прадпрыемства арандатарамі.
Заключэнне дагавораў арэнды, а таксама здача і прыёмка па актах прыёму-перадачы спецыфічных збудаванняў.
Ажыццяўленне разлікаў па камунальных плацяжах і эксплуатацыйных расходах для арандатараў прадпрыемства.
Складанне ведамаснай справаздачнасці «Справаздача аб выкарыстанні будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці» па нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў гаспадарчым вядзенні прадпрыемства.
Начальнік аддзела па выкарыстанні нерухомай маёмасці Брыгадзін Мікалай Іванавіч
ул.Карла Маркса д.18, каб. 8
Тэл. +375 17 2720428, +375 17 3558046
e-mail: insurance@mgcn.by